Будынак аўстрыйскага парламента
Будынак аўстрыйскага парламента ў Вене (ням.: Hohes Haus, раней Reichsratsgebäude) — будынак, у якім з 1918 года да сённяшняга дня засядаюць нацыянальны і федэральны саветы парламента Аўстрыі. Да гэтага часу ў будынку размяшчалася Палата дэпутатаў двуадзінай манархіі Аўстра-Венгрыі.
Будынак парламента знаходзіцца на вуліцы Рынгштрасэ, у венскім раёне Унутраны горад побач з палацавым комплексам Хофбург. Адкрыты для наведвання турыстаў.
Будынак быў пабудаваны ў 1874—1883 гадах у стылі неагрэк па праекце архітэктара Тэафіла фон Хансена. Нягледзячы на моцныя разбурэнні ў перыяд Другой сусветнай вайны, вялікая частка арыгінальнага інтэр'ера была адноўленая пры рэстаўрацыі ў 1955—1956 гадах.
Будынак парламента займае плошчу больш за 13 500 м². Ён змяшчае больш за 100 пакояў, самымі важнымі з якіх з'яўляюцца палаты Нацыянальнага Савета, Федэральнага Савета і ранейшай імперскай Палаты прадстаўнікоў (Abgeordnetenhaus). У будынку таксама размешчаны шматлікія перагаворныя пакоі, бібліятэкі, лобі, гасціныя, бары і спартыўныя пакоі. У гэтым будынку праходзяць розныя важныя дзяржаўныя цырымоніі, у асаблівасці цырымонія прыняцця прысягі прэзідэнта Аўстрыі і штогадовая афіцыйная размова на Нацыянальнае свята 26 кастрычніка.
Скульптура Афіны-Палады
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш вядомай славутасцю будынка з'яўляецца скульптурная кампазіцыя Афіны-Палады з фантанам, створаная паміж 1893 і 1902 годам скульптарамі Карлам Кундманам , Джозэфам Тотэнхайнам і Х'юга Хэрдльтам. Чатыры постаці, якія ляжаць ля ног Афіны, з'яўляюцца алегарычным прадстаўленнем чатырох найбольш важных рэк Аўстра-Венгерскай імперыі: Дунай і Ін спераду, Эльба і Влтава ззаду. Па баках размешчаны купідоны на дэльфінах. Жаночыя статуі, размешчаныя вышэй, уяўляюць заканадаўчыя і выканаўчыя органы ўлады. Вышэй за ўсіх размешчана Афіна, багіні мудрасці, апранутая ў браню з пазалочаным шлемам, яе левая рука трымае дзіду, правая - Ніку.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Будынак аўстрыйскага парламента на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт парламента (ням.), (англ.)
- http://www.parlament.gv.at/EN/BE/PGEB/RUNDGANG/show.psp?P_TEXT=1 Архівавана 23 кастрычніка 2008.
- Венскі парламент на Nice-places.com